УПЭЎНЕНАЯ ПЕРАМОГА Ў ДЫНАМАЎСКІМ ДЭРБІ
Сустрэча 12-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж мінскім і берасцейскім "Дынама" завяршылася ўпэўненай перамогай нашай каманды з лікам 3:1.
Бела-блакітныя забілі ўжо на 10-ай хвіліне дзякуючы ўдару Арцёма Быкава. Затым дынамаўцы здолелі забіць другі, аўтарам гола стаў Антон Пуціла. Трэці мяч на рахунку Уладзіслава Ложкіна: быў прызначаны пенальці ў браму суперніка, Бахар прабіваў і пацягнуў галкіпер, аднак Ложкін з дабівання адправіў мяч у сетку. У канцоўцы дынамаўцы, на жаль, усё ж прапусцілі адзін мяч ад Ясюкевіча.
Стартавы склад "Дынама": Хаткевіч, Віліям (Швяцоў, 23), Вакуліч, Бегуноў, Грачыха (Казлоў, 70), Навумаў, Быкаў, Кісляк (Арыньё, 60), Пуціла (Дземчанка, 81), Бахар, Латыхоў (Ложкін, 67).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Швяцоў (23), Бутарэвіч, Бакіч, Барадзін, Дземчанка (81), Ложкін (67), Калінін, Арыньё (60), Казлоў (70).