УЛАДЗІСЛАЎ ЛОЖКІН - 50 МАТЧАЎ У ВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Матч дынамаўскага дэрбі стаў юбілейным для нашага Уладзіслава Ложкіна: у Брэсце наш футбаліст правёў свой 50-ты матч у Вышэйшай Лізе. Упершыню ў элітным дывізіёне Уладзіслаў з'явіўся ў 2019 годзе ў складзе нашага клуба. І вось, у сезоне-2022 за плячыма нападаючага першая юбілейная лічба Чэмпіянату Беларусі.
- 10 матчаў за "Смалявічы"
- 40 матчаў за "Дынама-Мінск"
У гэтых гульнях наш выхаванец забіў 11 галоў і аддаў 7 выніковых перадач. Віншуем Уладзіслава і чакаем яшчэ больш крутых лічбаў ад футбаліста!