ТАВАРЫCКІЯ МАТЧЫ ЮНАЦКІХ ЗБОРНЫХ
Таварыскія матчы супраць аднагодкаў са зборнай Расіі правялі футбалісты беларускай зборнай U-17. У дзвюх гульнях "белакрылыя", на жаль, пацярпелі паразы (1:3 і 0:4). У першым матчы ў стартавым складзе выйшаў Трафім Мельнічэнка, Васілі Чарняўскі з'явіўся ў пачатку другога тайма, Бекарэвіч і Жораў засталіся ў запасе.
У другой сустрэчы з першых хвілін згулялі Мельнічэнка і Чарняўскі, Бекарэвіч выйшаў на замену на 69-ай хвіліне сустрэчы, Жораў - на 82-ай.
Таксама кантрольныя спарынгі супраць расейцаў правяла і юнацкая зборная U-16. У першым з іх падапечныя Дзмітрыя Караткевіча ўступілі з лікам 1:2. Павел Апяцёнак і Дзяніс Казлоў згулялі з першых хвілін, Сяргей Журневіч застаўся на лаўцы запасных. У другім матчы беларусы прайгралі з лікам 1:5. Апяцёнак і Казлоў зноў выйшлі ў старце, Журневіч апынуўся па-за складам на гульню.