РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ МАТЧАВЫ ЧАСОПІС
Традыцыйна ў дзень гульні сярод гледачоў нашага матчу будуць разыгрыны прызы праз матчавую праграмку, якую мы рыхтуем да кожнай дамашняй сустрэчы каманды. Аднак на гэты раз падрыхтаваны адразу тры каштоўныя прызы для аўзятараў мінскага "Дынама".
У перапынку матчу будуць абраны тры пераможцы розыгрышу, якія змогуць атрымаць наступныя прызы: спецыяльны рэтра мяч з подпісам легендарнага дынамаўца Эдуарда Васільевіча Малафеева; падарункавы сертыфікат на 200 BYN ад партнёра нашага клуба Pizhon; прэміяльную калонку Bang & Olufsen Beoplay P2 ад New Store.
Каб паўдзельнічаць у нашым розыгрышы неабходна толькі набыць матчавую прагоамку, якую вы зможаце знайсці адразу ж па прыбыцці на стадыён. Пераможцы вызначаюцца шляхам выпадковага выбара нумароў.
Каб вы сапраўды змаглі паспрабаваць свае сілы ў нашым конкурсе, 18 чэрвеня фан-зона пачне сваю працу за 2 гадзіны да матчу - у 18:00. Таксама з боку вул. Кірава будуць адкрыты 2 дадатковыя ўваходы.