РЭТРА-АТМАСФЕРА НА МАТЧЫ ДА ЮБІЛЕЮ КЛУБА
Адзначаючы 95-годдзе клуба, мы не маглі не надаць увагу рэтра-атмасферы. Бо яна перадае дух часу самых яскравых старонак гісторыі "Дынама-Мінск". Каб кожны наш заўзятар на бліжэйшым матчы мог павандраваць у часе, мы падрыхтавалі некалькі тэматычных блокаў.
Спачатку матчу гульцы выйдуць на поле ў спецыяльна пашытай рэтра-форме. Яна натхнёная спартовай модай 80-х гг. мінулага стагоддзя. Таксама у фан-зоне будзе магчымасць набіць свой асобнік рэтра-формы, якая выраблена ў лімітаваным тыражы.
У перапынку сустрэчы пройдзе наш традыцыйны розыгрыш праз матчавую праграмку. Адным з прызоў будзе рэтра-мяч з аўтографам легендарнага Эдуарда Малафеева. Дарэчы, менавіта ён зробіць першы ўдар на матчы супраць "Слуцка".
На фан-зоне таксама можна будзе акунуцца ў атмасферу савецкага дзяцінства: паскакаць у класікі і гумачкі, згуляць у шашкі, шахматы і гарадкі.
Каб кожны паспеў атрымаць асалоду ад перадматчавай атмасферы, 18 чэрвеня фан-зона пачынае сваю працу за 2 гадзіны да матчу - у 18:00. Таксама з боку вул. Кірава будуць адчынены 2 дадатковыя ўваходы.