АБ ПРАВЯДЗЕННІ МАТЧАЙ ЛІГІ КАНФЕРЭНЦЫЙ
Сумесным рашэннем ФК «Дынама-Мінск» і ФК «Дэчыч», а таксама па ўзгадненні з УЕФА абодва матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Канферэнцый УЕФА 2022/2023 пройдуць у Чарнагорыі, горадзе Падгорыца.
Першы матч, намінальным гаспадаром якога з'яўляецца наша каманда, пройдзе на стадыёне «DG Arena». Гэта гульня адбудзецца 7 ліпеня і папярэдне пачнецца ў 20:00 па мясцовым часе. Другую сустрэчу мы правядзем на стадыёне «Гарадскі» (хатняя арэна каманды ФК «Будучнасць»). Матч пройдзе 14 ліпеня, пачатак у 20:45 па мясцовым часе.
Хатні матч пройдзе без гледачоў. Дадатковая інфармацыя будзе абвешчана пазней.