НАШЫ Ў ЗБОРНАЙ: ПЕРАМОГА ЖАНОЧАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМАНДЫ НАД ЧЭХIЯЙ
Жаночая Нацыянальная зборная Беларусі атрымала перамогу ў адборачным матчы ЧС-2023 над зборнай Чэхіі! Сустрэча завяршылася з лікам 2-1 на карысць падапечных Юрыя Малеева.
Перамогу камандзе прынёс дубль, аформлены нашай Вікторыяй Валюк. Таксама выніковай перадачай адзначылася Настасся Ліннік.
У стартавым складзе на гульню выйшлі Юлія Слясарчык, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк і Настасся Ліннік. Юлія і Ганна адгулялі ўвесь матч, Настасся была заменена Таццянай Маркушэўскай на 23-й хвіліне сустрэчы (Таццяна таксама была заменена на 56-ай хвіліне), Вікторыю замяніла Дар'я Сцяжко на 56-ай хвіліне. Арына Сітнікава і Настасся Папова засталіся на лаўцы запасных.
На гэты момант зборная Беларусі займае трэці радок у турнірнай табліцы. Наступную сустрэчу дзяўчаты правядуць супраць зборнай Нідэрландаў.