Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ Ў ЗБОРНАЙ: ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯЎ ДЫНАМАЎЦАЎ

14.06.2022

Завяршыліся першыя матчы Лігі Нацый. Традыцыйна распавядаем аб выніках выступленняў гульцоў мінскага "Дынама" ў нацыянальнай камандзе.

У перыяд з 3 па 13 чэрвеня "белакрылыя" правялі чатыры матчы групавога этапу: супраць каманд Славакіі, Казахстана і дзве гульні супраць Азербайджана. Тры сустрэчы адбыліся ў г. Нові-Сад (Сербія), адна - у Баку. У першай гульні, супраць каманды Славакіі, падапечныя Георгія Кандрацьева пацярпелі мінімальнае параза з лікам 0-1. Раман Бегуноў і Іван Бахар выйшлі на матч у стартавым складзе. Раман адгуляў усю гульню, Бахар быў заменены на 72-ай хвіліне. Арцём Быкаў з'явіўся на полі на 61-ай хвіліне, Дзяніс Грачыха 82-ай. Ягор Хаткевіч і Максім Швяцоў засталіся ў запасе. 

Другая сустрэча супраць зборнай Азербайджана завяршылася безгалявой нічыёй. У гэтай гульні з першых хвілін на полі выйшаў Арцём Быкаў, які адгуляў увесь матч. Хаткевіч, Грачыха і Бегуноў засталіся ў запасе, Бахар і Швяцоў - па-за заяўкай на матч.

Матч супраць Казахастана "белакрылыя" завяршылі з лікам 1-1. У стартавай заяўцы апынуліся Арцём Быкаў, Раман Бегуноў і Іван Бахар. Арцём адгуляў усю гульню, Іван і Раман былі заменены на 62-ай і 75-ай хвілінах адпаведна. Хаткевіч, Швяцоў і Грачыха - у запасе. 


Заключная сустрэча зноў супраць Азербайджана была прайграна беларусамі з лікам 0-2. У стартавым складзе на поле выйшаў Іван Бахар і быў заменены на 71-ай хвіліне. Арцём Быкаў выйшаў на замену на 57-ай хвіліне гульні. Хаткевіч, Грачыха і Бегуноў засталіся на лаўцы запасных, Максім Швяцоў - па-за заяўкай на матч.


Наступны матч нацыянальная зборная Беларусі правядзе 22 верасня на выездзе супраць Казахстана. Гульня пройдзе ў Нур-Султане.