НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Маладзёжная зборная завяршыла выступленне ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА (U-21) сезону 2021/2023.
Падапечныя Сяргея Ясінскага правялі тры сустрэчы: супраць каманд Кіпра, Партугаліі і Ісландыі. У першым матчы "белакрылыя" атрымалі перамогу над кіпрыётамі з лікам 2:0. У гэтай гульні выніковую перадача і другі гол на рахунку нашага Уладзіслава Ложкіна (першым узяццем брамы адзначыўся Раман Давыскіба). Ложкін і Дземчанка выйшлі ў стартавым складзе, Уладзіслаў адгуляў увесь матч, Мікіта Дземчанка быў заменены на 69-ай хвіліне.
Другая гульня завяршылася разгромнай паразай ад Партугаліі - 1:5. Уладзіслаў зноў адзначыўся галявой перадачай, з якой Васілевіч здолеў забіць адзіны гол беларусаў. Наш нападаючы выйшаў на замену на 46-ай хвіліне, Дземчанка застаўся на лаўцы запасных. Трэцяя сустрэча, супраць Ісландыі, таксама не прынесла перамогі нашай зборнай - хлопцы саступілі з лікам 1:3. Ложкін адгуляў увесь матч, Мікіта Дземчанка з'явіўся на полі на 46-ай хвіліне.
Такім чынам, "маладзёжка" заняла 4-е месца ў групе D, набраўшы 12 балаў.