Наступны матч Днепр 27 красавіка (20:15) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШ МАЛАФЕЕЎ - ПРЭМ'ЕРА НА #ДЫНАМАТБ

03.06.2022

#ДынамаТБ прапануе вышай увазе фільм, прысвечаны 80-годдзю легендарнага дынамаўца, футбаліста і трэнера - Эдуарда Васільевіча Малафеева. Пра важную фігуру айчыннага футбола вядома шмат, але да яго юбілею мы вырашылі паказаць Эдуарда Малафеева такім, якім яго, магчыма, бачылі толькі самыя блізкія.

Фільм раскажа пра галоўныя падзеі ў біяграфіі Эдуарда Васільевіча, пра тое, як загартоўваўся характар ​​і з'яўляліся яго прынцыпы (як у жыцці, так і на футбольным полі), пакажа некаторыя дагэтуль невядомыя старонкі ягонага лёсу. Вялікі гулец, трэнер, які падарыў мінскаму "Дынама" мноства перамог і неверагодная асоба. Усё гэта - наш Малафееў.

Теги: Сезон-2022