Штогод у свеце 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Дзень аховы дзяцей. Дзеці - гэта наша галоўная матывацыя, стымул развівацца і дасягаць новых вяршыняў.
Дзеці - гэта важкая частка структуры і дзейнасці клуба. У "Акадэміі футбола" зараз займаюцца 430 хлопцаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Выхаванцы Акадэміі традыцыйна папаўняюць шэрагі асноўнай і дублюючай каманд, а таксама каманды "Дынама-БДУФК". Трэнеры і гульцы рэгулярна праводзяць выязныя адкрытыя ўрокі фізічнай культуры ў школах сталіцы. Клуб падтрымлівае цёплыя адносіны з выхаванцамі дзіцячых дамоў. Юныя заўзятары заўсёды прысутнічаюць на нашых трыбунах.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе ўсіх дзяцей і іх бацькоў! Жадаем вам моцнага здароўя, радасці новых адкрыццяў, пастаяннага імкнення расці і развівацца і бесклапотнага дзяцінства.