ЛІГА КАНФЕРЭНЦЫЙ: ЛЁСАВАННЕ 1-ГА КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА РАЎНДА
Сёння ў горадзе Ньён (Швейцарыя) прайшло лёсаванне першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Канферэнцый 2022/2023. Па яе выніках мінскае "Дынама" згуляе супраць чарнагорскай каманды "Дэчыч" (горад Тузі).
Матчы пройдуць 7 і 14 ліпеня. Першая гульня намінальна стане хатняй для нашай каманды. Аб месцы і часе правядзення гульняў будзе паведамлена дадаткова.