Мінскае "Дынама" стане партнёрам міжнароднага турніру па міні-футболе на траве "Кубак Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, прысвечаны Дню Расіі".
Турнір адбудзецца 5 чэрвеня 2022 г., на стадыёне ФК "Мінск" і пачнецца ў 11:00.
У мерапрыемстве прыме ўдзел 8 каманд:
- Расія
- Мінгарвыканкам
- Мінаблвыканкам
- Мінспорту
- Зборная нацсходу
- Зборная фед. хакея
- ФК «Дыпламат»
- ОмскКарбонМагілёў
Колькасць гульцоў на полі: 5 + 1 брамнік. Максімальна колькасць гульцоў у камандзе - 12 чалавек. Фармат: 2 таймы па 10 мін.
Таксама на турніры будуць прадстаўлены наступныя ганаровыя госці: Дзмітры Аленічаў, Ягор Цітоў, Андрэй Ціханаў - праслаўленыя расійскія футбалісты, гульцы зборнай Расіі, а таксама вядомы каментатар і грамадскі дзеяч Алег Жолабаў.