КАЦЯРЫНА УЛАСЕВІЧ: КАМЕНТАР ПЕРАД #GIRLSDERBY
- Каця, ужо ў суботу вы згуляеце другое #GirlsDerby у рамках Жаночай Лігі. Чаго ты сама і каманда чакаеце ад гэтага матчу?
- Чакаем толькі перамогі і цікавай гульні, вядома. Спадзяемся стварыць шмат момантаў, паказаць неабходны вынік і той узровень, якога ад нас чакаюць трэнерскі штаб, заўзятары, ну і ў першую чаргу мы самі. Лёгка не будзе, але мы ведаем свае сілы і зробім усё, што ад нас залежыць.
- Што скажаш аб стане суперніка на дадзены момант, і ў якім стане падыходзіць "Дынама-БДУФК" да дэрбі?
- "Мінск" - гэта заўсёды добры супернік, няўступлівы. Я імкнуся не сачыць за канкурэнтамі перад гульнямі, мне псіхалагічна так прасцей працаваць. А наогул, рыхтуюся да таго, што сваю браму давядзецца старанна абараняць. Астатнія дзяўчаты таксама падыходзяць у аптымальным рэжыме. Кожная з нас разумее адказнасць, таму будзьма выкладвацца і аддамо ўсе тыя сілы, што ў нас зараз ёсць.
- Другое #GirlsDerby як правіла самае цяжкае ў сезоне, як, да прыкладу, летась на "Трактары"...
- Так, мы гэта ведаем. Тым больш, гульня будзе на іхнім полі, гэта таксама можа ў некаторай ступені паўплываць на атмасферу. Але саступаць ніхто не будзе, будзьма да апошняй секунды працаваць і ствараць моманты, як, у прынцыпе, і заўжды.
- Што б яшчэ хацела сказаць перад матчам з ЖФК "Мінск"?
- Самае галоўнае гэта тое, што ў суботу мы чакаем усіх на "Трактары". Спадзяемся, многія прыйдуць паглядзець гэты выдатны матч і падтрымаць нас у гэтай гульні. Калі адчуваеш падтрымку, заўсёды прасцей ісці наперад, таму жадаем бачыць як мага больш нашых гледачоў на трыбунах.