ІВАН ПЕШЫЧ НА ФАН-ЗОНЕ ПЕРАД МАТЧАМ З “ІСЛАЧЧУ”
2 ліпеня перад матчам з "Іслаччу" на нашай фан-зоне адбудзецца аўтограф-сесія нападаючага ФК "Дынама-Мінск" Івана Пешыча. Не выпусціце магчымасць атрымаць подпіс футбаліста і зрабіць фота з ім. Дарэчы, Іван крыху гаворыць па-руску і напэўна пагутарыць у працэсе з заўзятарамі.
На пляцоўку наш харвацкі легіянер прыедзе ў 18:00, сама ж фан-зона ў дзень матчу пачне сваю працу ў 17:00.
Правядзем час разам, падрыхтуемся заўзець за "Дынама-Мінск"!