ГОЛ ДЗМІТРЫЯ ЛАТЫХОВА Ў БРАМУ "ХВАЛІ"
Гол Дзмітрыя Латыхова на 64-ай хвіліне. У гэтакім жа стылі ў свой час легендарны Аляксандр Пракапенка забіў у браму кіеўскага «Дынама».
Нагадаем, менавіта дубль нашага выхаванца дазволіў мінчукам спачатку зраўняць лік у асноўны час матчу, а затым і ў дадатковы, дзякуючы чаму дынамаўцы давялі гульню да серыі пенальці і здолелі выйсці ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі 2022/2023.