ФК "ІНФОРМ" - НОВЫ ПАРТНЁР МІНСКАГА "ДЫНАМА"
ФК "Дынама-Мінск" рады аб'явіць аб пачатку супрацоўніцтва з галоўнай медыйнай футбольнай камандай Беларусі - ФК "Інформ". Сёння адбыўся сымбалічны абмен гульнявой формай паміж генеральным дырэктарам ЗАТ ФК "Дынама-Мінск" Андрэем Толмачам і заснавальнікам ФК "Інформ" Уладам Хаванскім.
Андрэй Толмач: "Цяпер мы бачым, што медыйны футбол развіваецца. Анлайн трансляцыі набіраюць вялікую колькасць праглядаў, сацсеткі прыцягваюць заўзятараў на трыбуны, людзі ўсё больш цікавяцца не толькі спартыўным жыццём футбалістаў, але і тым, што адбываецца за межамі поля. Таму намі была прынята прапанова аб супрацоўніцтве з ФК "Інформ". "Дынама-Мінск", найстарэйшы клуб Беларусі, які мае легендарную гісторыю і моцныя традыцыі развіваецца ў духу часу, мы хочам нарошчваць нашу аўдыторыю, у прыватнасці, з улікам моладзі".
Уладзіслаў Хаванскі ("Высокі Футбол"), заснавальнік ФК "Інформ": "Сумарная колькасць падпісчыкаў у сацсетках гульцоў нашага клуба – больш за 10 млн чалавек. Большая частка гэтай аўдыторыі падзяляе нашы захапленні. Футбол - асноўнае з іх. Я ўпэўнены, наша супрацоўніцтва прыўнясе спартыўны прафесіяналізм у нашыя шэрагі і павялічыць колькасць заўзятараў ФК "Дынама-Мінск". Рабіць прафесійны спорт бліжэй для гледача сацсетак - праца блогераў, і мы гэта ўмеем рабіць. Футбалісты "Дынама-Мінск" стануць з'яўляцца ў нашых сацсетках, на каналах, а таксама медыйныя асобы нашага клуба прымуць удзел у стварэнні кантэнту на пляцоўках ФК "Дынама-Мінск". Я думаю, гэта новы накірунак у развіцці медыйнасці беларускага футбола, і ён паслужыць прыкладам іншым клубам і арганізацыям".
Прадстаўнікі клубаў запланавалі шэраг супольных мерапрыемстваў. Першае адбудзецца 19 чэрвеня на стадыёне "Дынама-Юні". Гледачоў чакае маса спартыўных актыўнасцей, розыгрышы падарункаў, зносіны з блогерамі і футбалістамі і вядома, незвычайны футбольны матч. Мерапрыемства стане працягам святкавання юбілею клуба. Падрабязная інфармацыя хутка з'явіцца ў сацсетках і на сайце. Сачыце за навінамі.