ФІЛІП ВАЛЕНЧЫЧ ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Паўабаронца Філіп Валенчыч пакідае мінскае "Дынама" па сямейных абставінах. Кантракт скасаваны па дамове бакоў.
Філіп стаў гульцом нашай каманды ў лютым 2022 года. За гэты час футбаліст прыняў удзел у 9 матчах каманды і вызначыўся выніковай перадачай.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Філіпу за ўнсак у вынік каманды і жадае яму ўдачы ў далейшай кар'еры.