ДЗЯНІС ГРАЧЫХА І ВІЛЬЯМ ПАКІДАЮЦЬ "ДЫНАМА"
Паўабаронца Дзяніс Грэчыха і абаронца Віліям пакідаюць мінскае "Дынама" пасля заканчэння кантракта.
Дзяніс і Віліям далучыліся да нашай каманды 31 сакавіка 2022 года. За гэты час Грачыха прыняў удзел у 10 матчах асноўнай каманды, Віліям - у 4-х і забіў гол.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Дзянісу і Віліяму за ўнёсак у вынік каманды і жадае ім поспехаў у далейшай кар'еры.