#ДЫНАМАЎСКАЕДЭРБІ - УСЁ АБ МАТЧЫ
Заўтра нас чакае выезд у Брэст - 26 чэрвеня мінскае "Дынама" згуляе матч 13 тура Вышэйшай Лігі-2022 супраць каманды "Дынама-Брэст".
Матч пройдзе на стадыёне ОСК "Брэсцкі" і пачнецца ў 18:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, а таксама цягнік і міжгародняе маршрутнае таксі. Вашай увазе расклад цягнікоў, якія адпраўляюцца 26 чэрвеня ў Брэст. Падыйдуць некалькі варыянтаў:
Ад чыгуначнага вакзала да стадыёна можна дабрацца пешшу, гэта зойме каля 20 хвілін. Таксама ў Брэст адпраўляецца вялікая колькасць маршрутных таксі. Найбольш зручнай кропкай для выхаду таксама з'яўляецца вакзал.
Для зваротнай дарогі падыдзе цягнік, які адпраўляецца ў Мінск у 20:29 (#658Б) і некалькі маршрутак, якія ідуць у Мінск з 8 да 10 вечара. Пачатковым прыпынкам таксама з'яўляецца аўтавакзал.
Звяртаем увагу, што для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектары 1 і 2. Кошт - 4 BYN, ільготны квіток - 2 BYN (дзеці да 7 гадоў - бясплатна). Набыць квіткі можна ў касах стадыёна ў дзень гульні, а таксама на сайце www.kvitki.by