Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЫНАМАЎЦЫ Ў БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ

26.06.2022

Сёння, перад гульнёй з берасцейкім "Дынама", якая адбудзецца ў 18:00 на ОСК "Брэсцкі" футбалісты і трэнерскі штаб асноўнай каманды "Дынама-Мінск" наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Прадстаўнікі клуба ўсклалі кветкі да галоўнага манумента, а таксама наведалі некалькі экспазіцый комплексу.

Брэсцкая крэпасць - унікальны помнік беларускай гісторыі і Вялікай Айчыннай Вайны, сымбаль гераічнага супраціву і выбітнай мужнасці яе абаронцаў. У гэты час беларусы прыгадваюць важныя даты сваёй гісторыі: пачатак вайны (22 чэрвеня 1941 года), а таксама Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня). Футбольны клуб "Дынама-Мінск" таксама ўдзяляе асаблівую ўвагу гістарычнай памяці нашай краіны, шануе і памятае традыцыі беларускага народа. Візіт у "Брэсцкую крэпасць" - адна з ініцыятыўных акцый клуба па наведванні важных гістарычных помнікаў Беларусі. 


Гульцы клуба наведалі галоўны манумент крэпасці, музей абароны, "5 форт", а таксама пабывалі на невялікай лекцыі аб гісторыі крэпасці. Сваімі ўражаннямі аб эскурсіі падзяліўся абаронца асноўнай каманды Максім Швяцоў. 

- Гэтае асаблівае месца і для горада, і для ўсёй краіны. Складана словамі перадаць усю значнасць подзвігу, які быў тут здзейснены і заслугі тых, чыю памяць прыйшлі сёння ўшанаваць. Рады, што знайшлі час перад матчам, каб наведаць "Брэсцкую крэпасць" і даведацца нешта новае пра яе гісторыю. 


Адзначым, што ў гэтым сезоне таксама гістарычныя месцы краіны наведваюць каманды дынамаўскай Акадэміі, гульцы жаночай каманды і дублюючага складу мінскага "Дынама" і прадстаўнікі кіраўніцтва футбольнага клуба.