ДЫНАМАЎЦЫ Ў ШКОЛЕ ІМЯ ПЯТРА ВАСІЛЕЎСКАГА
Традыцыйна на летніх канікулах прадстаўнікі мінскага "Дынама" адправіліся ў футбольную школу імя Пятра Васілеўскага. Штогод трэнеры Акадэміі, а таксама гульцы мужчынскіх і жаночых каманд клуба праводзяць спецыяльныя заняткі для юных гульцоў школы. На гэты раз гэта былі галкіпер Данііл Шапко, а таксама талісман клуба Дынамоша.
У летнім футбольным лагеры займаюцца хлопцы рознага ўзроўню падрыхтоўкі, ад 5 да 13 гадоў. Адмыслова для іх быў праведзены невялікі майстар-клас ад нашага футбаліста. Таксама Данііл распавёў дзецям пра свой шлях у прафесійным футболе, адказаў на пытанні, якія цікавяць юнакоў, і паказаў некалькі гульнявых практыкаванняў. Пасля тэорыі выхаванцы школы здолелі паспрабаваць усё на практыцы пад кантролем нашага футбаліста і Дынамошы: іх чакалі розныя практыкаванні з мячом, скачкі і невялікая эстафета.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі майстар-класа атрымалі кыіткі на дамашні матч нашага клуба супраць "Слуцка", які пройдзе 18 чэрвеня ў 20:00 на Нацыянальным стадыёне "Дынама" і адбудзецца якраз у дзень нараджэння мінскага "Дынама".
Мы таксама дзякуем нашым партнёрам за запрашэнне і, зразумела, зноў спяшаемся запрасіць усіх на важны матч 11 тура Чэмпіянату Беларусі сезону-2022. Гульня адбудзецца на наступным тыдні, квіткі - ужо ў продажы.