Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 12 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

29.06.2022

У 12-м туры наша каманда найлепшая адразу па некалькіх ключавых паказчыках: найлепшы InStat Index - 212, найменьшы адсотак памылак - 20%, больш за ўсіх галявых момантаў - 10, меньш за ўсіх парушэнняў правілаў - 8, больш за ўсіх перадач - 622 (адсотак дакладнасці 86 %), найлепшыя па адборах - 46. Найлепшымі ў туры на сваіх пазіцыях сталі: Ложкін, Быкаў, Бахар, Бегуноў. Самы актыўны ў складзе - Раман Бегуноў: галявая перадача, 29 адзінаборстваў, 118 дзеянняў.

Іншыя статыстычныя дадзеныя ў лічбах:

Рэйтынг InStat
1. "Дынама-Мінск" - 212
2. БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" - 209
3. "Віцебск" – 204

Галявыя моманты
1. "Дынама-Мінск" - 10
2. "Арсенал", "Мінск" - 9
3. "Энергетык-БДУ", "Белшына", БАТЭ - 8

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "Славія" - 22 (10)
2. "Белшына" - 21 (10)
3. "Дынама-Мінск" - 19 (13)

Валоданне мячом
1. БАТЭ, "Шахцёр", "Славія" - 62%
2. "Дынама-Мінск", Слуцк - 60%
3. "Мінск" - 59%

Колькасць перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Дынама-Мінск" - 622 (86%)
2. "Шахцёр" - 609 (85%)
3. БАТЭ - 602 (82%)

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)
1. БАТЭ - 59% (109)
2. "Славія" - 57% (108)
3. "Дынама-Мінск" - 56% (95)

Колькасць удалых абводак
1. БАТЭ - 25
2. "Гомель" - 24
3. "Іслач", "Дынама-Брэст" - 19
5. "Дынама-Мінск" - 15