Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 11 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

21.06.2022

У матчы 11-га тура наша каманда згуляла ўнічыю са "Слуцкам". У гэтым туры наша каманда перасягнула ўсіх супернікаў па: агульнай колькасці тэхніка-тактычных дзеянняў (ТТД); валоданню мячом (61%). Акрамя таго мы найлепшыя ў туры па колькасці перадач, перадач у штрафную і навесаў. За 90 хвілін 10 футбалістаў нанеслі 14 удараў па браме. Нажаль рэалізаваць свая перавагу не атрымалася: усяго 5 удараў у створ і толькі 1 гол.

Іншыя статыстычныя дадзеныя ў лічбах:

Рэйтынг InStat
1. "Тарпеда-БелАЗ" - 209
2. "Шахцёр", "Гомель" - 205
3. "Іслач" – 204
5. "Дынама-Мінск" - 200

Галявыя моманты
1. "Славія", "Нёман" - 10
2. "Тарпеда-БелАЗ", "Дынама-Мінск" - 8
3. "Мінск", "Слуцк", "Белшына", БАТЭ - 7

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "Нёман" - 22 (11)
2. "Славія" - 20 (8)
3. "БАТЭ" - 19 (7)
7. "Дынама-Мінск" - 14 (5)

Валоданне мячом
1. "Шахцёр" - 60%
2. "Дынама-Мінск" - 59%
3. "Віцебск" - 48%

Колькасць перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Дынама-Мінск" - 521 (86%)
2. "Шахцёр" - 483 (82%)
3. "Віцебск" - 478 (83%)

Выйграныя адзінаборствы (агульная колькасць)
1. БАТЭ - 58% (103)
2. "Славія" - 54% (101)
3. "Белшына" - 52% (111), "Нёман" - 52% (84)
5. "Дынама-Мінск" - 50% (90), "Слуцк" - 50% (90)

Колькасць удалых абводак
1. БАТЭ - 31
2. "Слуцк" - 27
3. "Іслач" - 21
5. "Дынама-Мінск", "Мінск" - 17

Теги: Сезон-2022