Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 10 ТУР. РЕЭТЫНГ INSTAT

01.06.2022

У 10-ым туры бела-блакітныя атрымалі сваю 6-ю перамогу ў сезоне. Таксама матч супраць "Тарпеда-БелАЗ" стаў першым сёлета, дзе мінскае "Дынама" забіла 4 галы. Каманда перасягнула суперніка па валоданні мячом (57 адсоткаў - 43 адсоткаў) і выйграным адзінаборствам (55 адсоткаў - 45 адсоткаў). Усяго дынамаўцы нанеслі 12 удараў (5 з іх - у створ).

Самым актыўным гульцом матчу стаў Раман Бегуноў: ён здзейсніў больш за ўсіх дзеянняў (101), вызначыўся адным голам, 17 разоў адбіраў мяч і 24 разы ўступаў у барацьбу. Антон Пуціла – найлепшы ў 10-м туры па індэксе InStat. Таксама найлепшыя на сваіх пазіцыях: Аляксей Вакуліч, Раман Бегуноў, Сяргей Кісляк і Арцём Быкаў. Адметна, што ў стартавым складзе на гульню выйшлі толькі беларускія футбалісты.

Іншыя статыстычныя дадзеныя ў лічбах:

Рэйтынг InStat
1. БАТЭ - 218
2. "Энергетык-БДУ" - 217
3. "Дынама-Мінск", "Шахцёр" - 215

Галявыя моманты
1. БАТЭ - 14
2. "Энергетык-БДУ" - 13
3. "Іслач" - 12
6. "Дынама-Мінск" - 6

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "БАТЭ" - 23 (10)
2. "Нёман" - 22 (7)
3. "Энергетык-БДУ" - 21 (11)
7. "Дынама-Мінск" - 12 (5)

Валоданне мячом
1. "Шахцёр" - 62%
2. "Дынама-Мінск" - 57%
3. "Гомель" - 56%

Колькасць перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Гомель" - 619 (86%)
2. "Мінск" - 601 (84%)
3. "Шахцёр" - 586 (84%)
5. "Дынама-Мінск" - 498 (84%)

Колькасць дакладных вострых перадач
1. "Іслач" - 22
2. БАТЭ - 12
3. "Мінск", "Нёман" - 10
6. "Дынама-Мінск" - 5

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)
1. "Іслач", БАТЭ - 56% (178) і (129)
2. "Дынама-Мінск" - 55% (125)
3. "Гомель" - 54% (163)

Теги: Сезон-2022