АРЦЁМ БЫКАЎ - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК «Дынама-Мінск» у траўні 2022 года. Мы рады паведаміць, што па выніках апытання заўзятараў клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны паўабаронца Арцём Быкаў, за якога аддалі свой голас 128 чалавек (32%).
Арцём прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах бела-блакітных у траўні сезону-2022, а таксама адзначыўся дублем у гульні 10 тура супраць каманды «Тарпеда-БелАЗ». Адзначым, што на дадзены момант Быкаў знаходзіцца на другім месцы ў нашай камандзе па колькасці забітых галоў.
Віншуем футбаліста з заслужанай перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Івана Бахара, за яго аддалі свой голас 26% апытаных. Трэцім стаў Уладзіслаў Ложкін, з 20%.