АКЦЫЯ "СКРЫНАЧКА ХРАБАСЦІ" ПРАЦЯГВАЕЦЦА
Сябры, наша наступная гульня адбудзецца 18 чэрвеня і супадае з Днём нараджэння клуба. Калі ў вас ёсць жаданне прынесці падарунак, няхай гэта будзе нешта са спісу ніжэй, і скрыначкі адвагі, нязменна прысутныя на ўсіх нашых хатніх матчах, хутчэй запоўніцца і змогуць парадаваць юных адважных пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
Прынасыце на матч:
- цацкі (толькі новыя): маленькія машынкі, лялькі і пупсы ў адзенні, цацкі-магніты, бірулькі, пальчыкавыя цацкі, маленькія завадныя цацкі, мячы рознага выгляду і колеру, мяккія звяркі, канструктары, бразготкі, расцяжкі на ложачак, цацкі для немаўлят да года;
- размалёўкі, кнігі з заданнямі і налепкамі;
- наборы для рукадзелля, пластылін, наборы для малявання, алоўкі, фламастэры;
- пялюшкі (падгузнікі) ці трусікі дзіцячыя (2-7 памер) і дарослыя (M, L памеры), аднаразовыя пялёнкі;
- крэм дзіцячы, судакрэм, вадкае мыла, вільготныя сурвэткі, кавалкавае мыла, прысыпка дзіцячая, ватовыя палачкі і дыскі.
95 гадоў футбол у нашых сэрцах суседнічае з дабрынёй! Давайце ёй падзелімся.