22 ЧЭРВЕНЯ - СУМНАЯ ДАТА У БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ
Сёння Беларусь узгадвае сумную дату. 22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна. У 4 гадзіны раніцы нацысцкая Германія здзейсніла вераломны напад на Савецкі Саюз. Першымі прынялі на сябе ўдар байцы Берасцейкай крэпасці. Далей вайна прайшла праз усю тэрыторыю нашай краіны, забіўшы мільёны жыхароў Беларусі, пакінуўшы сіротамі сотні тысяч дзяцей, разбурыўшы і разрабаваўшы гарады і вёскі. Але, выявіўшы волю і мужнасць, наш народ змог выдужаць і перамагчы.
Сёння вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай праўды. З 2022 г. дата 22 чэрвеня атрымала новую назву - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы, гістарычныя рэканструкцыі, хвіліна маўчання.
ФК "Дынама-Мінск", клуб, які перажыў час Вялікай Айчыннай вайны, асабліва ставіцца да гэтага перыяду нашай гісторыі і памяці аб ім, шануе традыцыі і ніколі не забывае подзвіг беларускага народа.
Дынама памятае. Беларусь памятае.