ЖАНОЧАЯ ЛІГА ЧЭМПІЁНАЎ: КАМЕНТАР ЮРЫЯ МАЛЕЕВА
Юры Іванавіч, у матчы супраць «Суонсі» нашы дзяўчаты атрымалі першую перамогу ў Жаночай Лізе Чэмпіёнаў. Якія ў вас эмоцыі, і ад гульні, і ад турніру ў вогеле?
- Эмоцыі дваякія. Перамога безумоўна прыемная і адзначу, што быў у нас няўступлівы другі супернік, з брытанскім, калі можна так выказацца, стылем. Перамога была па справе, з момантамі і добрай гульнёй, тут пытанняў быць не можа. А дваякія таму, што ўсе занадта хутка скончылася для нас. Натуральна, мы разлічвалі на іншае.
Калі тэзісна - што пайшло не так у першым матчы?
- Што не атрымалася з «Апалонам»? Каманда была нам па зубах, я абсалютна ў гэтым упэўнены. Адказаць дагэтуль складана. Неабходна зараз трэнерскаму штабу паламаць галаву над гэтым, разабрацца ва ўсім. На мой погляд, там ёсць комплекс прычын, якія мы пастараемся зафіксаваць і данесці да кіраўніцтва. Паміж сабой знойдзем і будзьма вырашаць пытанні.
Як пераналаджвалі дзяўчат пасля гульні з «Апалонам»? Як у вогуле наладжвалі каманду, бо падрыхтоўка праходзіла ў няпростых умовах, улічваючы і складаны пералёт, і кліматычныя ўмовы.
- Дзяўчаты самі ўсё цудоўна разумелі. Ведаеце, у першым матчы было такое пачуццё, што гэта не наша каманда проста выйшла на футбольнае поле. Да гэтага часу мяне нешта бяруць сумневы, таму як прычыны дакладнай не ведаю. Нашы футбалісткі малайцы, яны ведаюць, як наладзіцца. Мы паглядзелі пару момантаў з ЦСКА, нешта патлумачылі, а далей каманда сама здолела наладзіцца. Многія з іх гуляюць у зборнай, не раз выходзілі ў матчах супраць каманды Уэльса, ды і з брытанскімі камандамі сутыкаліся, таму з пункту гледжання псіхалогіі ўдвая разумелі, што трэба выходзіць і перамагаць.
Калі пастарацца вынесці першую гульню за дужкі, ці задаволеныя вы дзеяннямі дзяўчат у другім матчы?
- Не, на жаль, не змагу вынесці першы матч, таму як ён сапраўды быў вельмі важны. Столькі часу мы рыхтаваліся да яго і неяк так бяздарна правялі. Але ў цэлым Ліга Чэмпіёнаў ёсць Ліга Чэмпіёнаў, і ты адчуваеш гэта з першых хвілін. Тут сабраныя лепшыя прадстаўнікі сваіх краін, і гэта ўжо гаворыць пра многае. Рады, што ў суботу каманда здолела справіцца.
У гэтым годзе Ліга Чэмпіёнаў праводзіцца ў абноўленым фармаце, які ўжо паднёс некалькі сюрпрызаў на групавым этапе. Як ён вам на практыцы?
- Ведаеце, такі фармат турніру на выбыванне тым і добры, што да самай першай гульні трэба рыхтавацца больш за ўсё. Нажаль, гэты момант мы не спраўдзілі. Раней у каманд былі шанцы, можа быць з другога месца прайсці, а тут другой спробы няма, альбо перамагаеш і праходзіш далей, альбо гуляеш выключна за рэйтынг.
Наколькі такая сістэма лепш?
- Тут судзіць не магу, калі УЕФА абралі такі фармат, значыць, ён падыходзіць для іх і па эфектыўнасці, і па фінансах. Але, сапраўды, ён адсейвае многіх, і далей ідуць толькі тыя, хто мацней тут і зараз.
Жаночая Ліга Чэмпіёнаў была, бадай, галоўнай мэтай «Дынама-БДУФК» на гэты сезон. Як будзеце завяршаць гэты год?
- Скажу так: жыццё не заканчваецца. Трэба зрабіць правільныя высновы і надалей не паўтараць памылак, якія падвялі нас у гэтым дэбютным сезоне еўракубкаў. Мы не былі на 100% гатовыя, на жаль, і гэта адбілася. Зараз працягваем рыхттавацца да астатніх гульняў чэмпіянату, плюс у нас гульні зборных на носе, адправяцца туды многія беларускія футбалісткі, і легіянеры таксама паедуць у свае каманды. У Нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі як раз у верасні чакаецца гульня з Кіпрам, так што будзем вяртаць доўг.