З днём нараджэння, Веніямін Уладзіміравіч!
У складзе нашага клуба Веніямін Уладзіміравіч адгуляў 7 гадоў і за гэты час прыняў удзел у 228 матчах, у якіх вызначыўся 12 разоў. У першым жа сваім сезоне адгуляў ва ўсіх 38 гульнях, а каманда стала ўладальнікам бронзавых медалёў першынства СССР.
Пасля завяршэння футбольнай кар'еры Арзамасцаў першы час працаваў асістэнтам Эдуарда Малафеева і разам з камандай выйграў першынство Савецкага Саюза ў 1982 годзе. У наступным сезоне Веніямін Уладзіміравіч стаў галоўным трэнерам бела-блакітных. Менавіта пад яго кіраўніцтвам каманда дэбютавала ў еўракубках, дайшла да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, а праз год дынамаўцы зноў здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал, але ўжо ў розыгрышы Кубка УЕФА. Таксама ў 1983 годзе мінскае «Дынама» заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату СССР.
Мы ад усёй душы віншуем легендарнага паўабаронцу, заслужанага трэнера нашага клуба! Моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!