ЮНАЦКАЕ ПЕРШЫНСТВО ВЯРТАЕЦЦА
На гэтым тыдні стартуе юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд 2004-2007 гадоў нараджэння. Распавядаем пра змены фармату першынства, а таксама аб выніках лёсавання для акадэміі мінскага «Дынама» і наступных матчах.
Чэмпіянаты каманд 2004-2006 г.н. зараз праводзяцца ў два этапы:
Каманды падзеленыя на дзве групы «Захад» і «Усход» па тэрытарыяльным прынцыпе. Матчы праводзяцца па прынцыпе «кожны з кожным» у два кругі - на сваім полі і полі суперніка. Па выніках матчаў у групах «Захад» і «Усход» каманды, якія занялі месцы з 1-га па 4-е месца ў сваіх групах, выходзяць у фінальную групу «А» з улікам паказчыкаў (набраныя балы, перамогі, нічыі, паразы, мячы забітыя і прапушчаныя) у гульнях паміж сабой. Для вызначэння месцаў з 1-га па 8-е ў выніковай турнірнай табліцы Першынства каманды групы «Захад» гуляюць па кругавой сістэме (па адным матчы дома і ў гасцях) з камандамі групы «Усход». Чарговасць сустрэч каманд паміж сабой і чарговасць гульняў на сваім полі і полі суперніка вызначаюцца на падставе вынікаў лёсавання, якое праводзіцца ДПС перад пачаткам гульняў у групе «А». Каманда, якая заняла 1-е месца, аб'яўляецца пераможцам у сваёй узроставай катэгорыі.
Па выніках гульняў у групе «Захад» і «Усход» каманды, якія занялі месцы з 5-га і ніжэй у сваіх групах, утвараюць групу «Б» з улікам паказчыкаў (набраныя балы, перамогі, нічыі, паразы, мячы забітыя і прапушчаныя) у гульнях паміж сабой.
Чэмпіянат у лізе юнакоў 2007 г.н. (U-15) таксама будзе складацца з двух этапаў:
На першым каманды, падзеленыя на групы па тэрытарыяльным прынцыпе, гуляюць матчы ў сваіх групах па прынцыпе «кожны з кожным» у два кругі - на сваім полі і полі суперніка.
Па выніках першага этапу фармуюцца вышэйшая (16 каманд) і першая лігі па наступных правілах: каманды, якія занялі 1-е і 2-е месцы ў кожнай з груп, наўпрост пераходзяць у вышэйшую лігу. Далей яны падзяляюцца на дзве групы «Захад» і «Усход» па тэрытарыяльным прынцыпе. Матчы праводзяцца па прынцыпе «кожны з кожным» у два кругі - на сваім полі і полі суперніка. Чарговасць сустрэч каманд паміж сабой і чарговасць гульняў на сваім полі і полі суперніка вызначаюцца на падставе вынікаў лёсавання, якое праводзіцца ДПС перад пачаткам гульняў у групах «Захад» і «Усход».
Па выніках гульняў у групе «Захад» і «Усход» каманды, якія занялі 1-е і 2-е месцы ў сваіх групах, выходзяць у фінальную групу «А» з улікам паказчыкаў (набраныя балы, перамогі, нічыі, паразы, мячы забітыя і прапушчаныя) у гульнях паміж сабой. Для вызначэння месцаў з 1-га па 4-е месца ў выніковай турнірнай табліцы Першынства каманды групы «Захад» гуляюць па кругавой сістэме (па адным матчы дома і ў гасцях) з камандамі групы «Усход». Чарговасць сустрэч каманд паміж сабой і чарговасць гульняў на сваім полі і полі суперніка вызначаюцца на падставе вынікаў лёсавання, якое праводзіцца ДПС перад пачаткам гульняў у групе «А». Каманда, якая заняла 1-е месца, аб'яўляецца пераможцам у сваёй узроставай катэгорыі.
Вынікі лёсавання і першыя матчы новага сезону:
Каманда 2004 года нараджэння трапіла ў групу «Усход» і першы матч правядзе на выездзе супраць ДЮСШ ДСК Гомель. Гульня адбудзецца 28 жніўня ў 16:00 на стадыёне «Цэнтральны».
Каманда 2005 года нараджэння трапіла ў групу «Захад». Матч 1 тура падапечныя Уладзіміра Дзятлава згуляюць супраць пінскай «Хвалі». Сустрэча пройдзе 28 жніўня ў 13:00 на стадыёне «Дынама-Юні».
Каманда 2006 года нараджэння таксама апынулася ў групе «Захад». Першую гульню дынамаўцам трэба будзе згуляць таксама супраць аднагодкаў з «Хвалі». Матч адбудзецца 28 жніўня ў 15:15 на «Дынама-Юні».
Каманда 2007 года нараджэння апынулася ў групе 8. Пачнуць свой шлях у ліцэнзіі бела-блакітныя 5 верасня ў матчы супраць НФК «Крумкачы». Гульня пройдзе на САК «Алімпійскі», час будзе абвешчана пазней.