ВЯЛІЗНАЯ СТРАТА
Сёння, на 68-м годзе жыцця, перастала біцца сэрца Юрыя Аляксеевіча Пудышава.
Юры Пудышаў у 1973 годзе прыйшоў у маскоўскае «Дынама», згуляўшы за «бронзавы» склад 13 матчаў. А ў 1976 годзе перайшоў у «Дынама-Мінск», у якім стаў сапраўднай легендай айчыннага футбола. У 1982-м, пад кіраўніцтвам капітана Пудышава, каманда стала чэмпіёнам СССР, а ў наступным годзе атрымала бронзавыя медалі. У складзе нашага клуба Пудышаў правёў 300 матчаў, у якіх забіў 40 мячоў.
Немагчыма назваць другога такога футбаліста ў гісторыі беларускага футбола, як Юры Пудышаў. ФК «Дынама-Мінск» выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Аляксеевіча. Вечная памяць!