Таццяна Маркушэўская - футбалістка "Дынама-БДУФК"
Кантракт з мінскім «Дынама» падпісала беларуская футбалістка Таццяна Маркушэўская, якая выступае на пазіцыі паўабаронцы.
Таццяна нарадзілася 1 чэрвеня 1994 гады ў Мінску. У 15 гадоў яна дэбютавала ў дарослым жаночым футболе. Маркушэўская доўгі час выступала за "Зорку-БДУ" і правяла ў чэмпіянаце Беларусі 185 матчаў, у якіх забіла 62 мячы. Таксама Таццяна з'яўляецца гульцом Нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі.
У 2020 годзе футбалістка падпісала кантракт з польскім "Чарні Сасновец". За новую каманду паўабаронца паспела правесці тры афіцыйныя матчы (чэмпіянат быў спынены з нагоды каронавіруса), а затым вярнулася ў склад "Зоркі". У сезоне-2020 Таццяна адгуляла ў Жаночай Лізе 7 матчаў і адзначылася адным голам.
У ліпені 2020 года Маркушэўская далучылася да "УКС СМС Лодзь". У складзе польскай каманды футбалістка стала срэбраным прызёрам чэмпіянату і фіналісткай Кубка Польшчы.
У камандзе "Дынама-БДУФК" гулец будзе выступаць пад нумарам 9. Мы вітаем Таццяну ў складзе жаночага калектыву мінскага "Дынама" і жадаем ёй паспяховай кар'еры за наш клуб!