Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

PARIMATCH Кубак Беларусі 2021/2022 - 1/8 фіналу. Рэйтынг Instat

11.08.2021

Рэйтынг InStat:

1. «Дынама-Мінск» - 260
2. «Дынама-Брэст» - 245
3. БАТЭ - 244

Галявыя моманты:

1. «Дынама-Мінск», «Нёман» - 10
2. «Тарпеда-БелАЗ» - 9
3. «Дынама-Брэст», БАТЭ - 8

Колькасць удараў па браме (у створ):

1. «Нёман» - 23 (10)
2. «Тарпеда-БелАЗ» - 22 (6)
3. «Дынама-Мінск» - 16 (8), «Дынама-Брэст» - 16 (6)

Валоданне мячом:

1. «Тарпеда-БелАЗ» - 69%
2. «Рух» - 64%
3. «Віцебск» - 60%
4. БАТЭ - 58%
5. «Дынама-Мінск» - 56%

Колькасць дакладных перадач (адсотак дакладнасці):

1. «Тарпеда-БелАЗ» - 907 (85%)
2. «Віцебск» - 780 (83%)
3. «Гомель» - 686 (83%)
4. «Шахцёр» - 634 (82%), «Рух» - 634 (86%)
5. «Дынама-Мінск» - 549 (78%)

Колькасць дакладных вострых перадач:

1. «Дынама-Мінск» - 7
2. «Тарпеда-БелАЗ» - 6
3. «Шахцёр» - 5

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць):

1. «Віцебск» - 56% (179)
2. «Тарпеда-БелАЗ» - 54% (278), БАТЭ - 54% (184), «Нёман» - 54% (168)
3. «Шахцёр» - 53% (220)
4. «Слуцк» - 51% (171)
5. «Дынама-Брэст» 50% (154)
6. «Дынама-Мінск» 49% (171)

Колькасць удалых абводак:

1. «Тарпеда-БелАЗ» - 27
2. «Рух» - 24
3. БАТЭ - 20
4. «Дынама-Мінск», «Лакаматыў», «Шахцёр» - 17

Створаныя галявыя моманты:

1. «Дынама-Мінск», «Нёман» - 10
2. «Тарпеда-БелАЗ» - 9
3. «Дынама-Брэст», БАТЭ - 8