Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2021» - 20 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

26.08.2021

Рэйтынг InStat:
1. «Гомель» - 243
2. «Шахцёр» - 242
3. «Віцебск» - 236
8. «Дынама-Мінск» - 220

Галявыя моманты:
1. «Нёман» - 12
2. БАТЭ, «Рух», «Дынама-Брэст», «Тарпеда-БелАЗ» - 7
3. «Шахцёр» - 6
4. «Дынама-Мінск», «Гомель» - 3

Колькасць удараў па браме (у створ):
1. «Смаргонь» - 18 (8)
2. «Дынама-Брэст» - 15 (4), «Шахцёр» - 15 (9)
3. БАТЭ - 14 (8), «Рух» - 14 (5)
4. «Дынама-Мінск» - 6 (3)

Валоданне мячом:
1. БАТЭ - 62%
2. «Славія» - 60%
3. «Рух» - 58%
8. «Дынама-Мінск» - 49%

Колькасць дакладных перадач (адсотак дакладнасці):
1. «Рух» - 661 (85%)
2. БАТЭ - 616 (80%)
3. «Мінск» - 596 (79%)
8. «Дынама-Мінск» - 507 (77%)

Колькасць дакладных вострых перадач:
1. «Нёман», «Віцебск» - 5
2. «Тарпеда-БелАЗ», «Энергетык» - 5
3. «Дынама-Мінск», «Рух» - 3

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць):
1. БАТЭ - 61% (224)
2. «Дынама-Мінск» - 58% (180)
3. «Нёман» - 55% (165)

Колькасць удалых абводак:
1. БАТЭ - 24
2. «Рух» - 21
3. «Славія» - 20
4. «Дынама-Мінск» - 18