АРЦЁМ ЧЭЛЯДЗІНСКІ НАЙЛЕПШЫ ТРЭНЕР ЛІПЕНЯ
Па выніках галасавання сярод журналістаў вядучых беларускіх выданняў, найлепшым трэнерам ліпеня "Беларусбанк-вышэйшай лігі-2021" стаў выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск" Арцём Чэлядзінскі.
У ліпені каманда пад кіраўніцтвам Арцёма Віктаравіча правяла тры матчы (супраць "Славіі", "Тарпеда-БелАЗ" і "Віцебска"), у якіх атрымала тры перамогі, забіла дзевяць галоў і прапусціла ўсяго толькі два. У гэтых гульнях дынамаўцы нанеслі 56 удараў, 26 з якіх - у створ брамы. Таксама ў каманды 82% дакладных перадач (агульная колькасць - 1447), 315 выйграных адзінаборстваў з 627 і 56,6% валодання мячом.
Віншуем нашага спецыяліста!