АРЦЁМ БЫКАЎ:200 МАТЧАЎ У ВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Матч супраць берасцейкага "Дынама" стаў юбілейным для нашага гульца Арцёма Быкава. 10 гадоў таму, улетку 2011 года, Арцём дэбютаваў у Вышэйшай Лізе Чэмпіянату Беларусі, упершыню выйшаўшы ў складзе нашай каманды ў матчы супраць "Дняпра-Магілёў". А 14 жніўня 2021 года Быкаў адгуляў свой двухсоты матч у вышэйшым дывізіёне беларускага чэмпіянату.
- 144 матчы за "Дынама-Мінск"
- 10 матчаў за "Мінск"
- 46 матчаў за "Дынама-Брэст"
Віншуем Арцёма і жадаем яму толькі дадаваць!