Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

З ДНЁМ ГОРАДА

11.09.2021

З святам, роДная сталіца!

Футбольны клуб «Дынама Мінск» віншуе ўсіх мінчукоў і гасцей нашай цудоўнай сталіцы з Днём горада! Нашаму Мінску споўнілася 954 года.

Мінск - розны, і для кожнага ён асацыюецца з пэўнымі эмоцыямі. Хтосьці тут нарадзіўся і вырас, хтосьці прыехаў з іншага горада і застаўся ў сталіцы назаўжды, а хтосьці ажыццявіў тут свае запаветныя мары і мэты.

Мінск - не проста горад. Гэта радзіма неверагодных ідэй, месца новых адкрыццяў. Мінск - сэрца нашага клуба, бо яго гісторыя цесна пераплеценая з гісторыяй самога горада. Дзякуючы Мінску і яго жыхарам мы актыўна працуем кожны дзень, стараемся дарыць усім вам станоўчыя эмоцыі і радасць ад паходу на матчы нашай каманды.

Сёння тут цесна пераплятаюцца багатая культурная спадчына і сучасныя рытмы. Змяняецца атмасфера, змяняецца хуткасць жыцця, але на працягу дзесяцігоддзяў для ўсіх нас нязменным застаецца тое, што мы ўсёй душой любім наш родны горад, ганарымся і паважаем яго шматвяковыя традыцыі. Але самая галоўная каштоўнасць беларускай сталіцы гэта яе жыхары. Добрыя, мірныя, высакародныя, спагадлівыя і проста неверагодныя людзі, якія заўсёды прыйдуць адзін адному на дапамогу - у гэтым зараз мы пераконваемся кожны дзень.

Мы жадаем нашаму Мінску росквіту, яркіх і незабыўных падзей, бязмежнай сілы для таго, каб далей расці і развівацца. Шчыра дзякуем усім мінчукам, хто сваёй энергіяй, падтрымкай, верай і любоўю да мінскага «Дынама» уносіць неацэнны ўклад у развіццё клуба.


Няхай гэтае свята стане яркай і запамінальнай падзеяй для ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы, а трыбуны стадыёна заўсёды будуць бела-блакітнымі! З святам, мінчукі. З святам, любімы Мінск!