УРОК ФУТБОЛА АД "ДЫНАМА-МІНСК"
У мінулую суботу трэнеры нашай Акадэміі, а таксама талісман Дынамоша адправіліся ў сярэднюю школу №6 г. Мінска, каб пазнаёміцца з юнымі навучэнцамі і правесці для іх адмысловы тэматычны ўрок.
Дынамоша зладзіў для дзяцей вясёлую размінку, пасля чаго кожны жадаючы мог папрактыкавацца ў футбольнай тэхніцы, прайсці некалькі няпростых заданняў з мячом, а таксама прыняць удзел у эстафеце і конкурсах. Акрамя забаўляльнай часткі, адбылося і знаёмства з прадстаўнікамі клуба: трэнеры распавялі школьнікам аб мінскім "Дынама", занятках футболам у Акадэміі бела-блакітных і адказалі на ўсе пытанні, якія цікавді дзяцей.
Напрыканцы мерапрыемства наш талісман раздаў удзельнікам памятныя прызы: сцікерпакі, а таксама квіткі на хатнія матчы каманды. Акрамя таго, Дынамоша заклікаў хлопцаў паспрабаваць свае сілы на адборы ў дынамаўскую Акадэмію, які зараз праходзіць па суботах на стадыёне "Дынама-Юні", і запрасіў школьнікаў на гульню нашай жаночай каманды супраць гродзенскага "Нёмана". Яна адбудзецца ўжо ў нядзелю.
Адкрытыя ўрокі для навучэнцаў - традыцыйнае мерапрыемства мінскага "Дынама", якое ў гэтым годзе атрымала сваё развіццё і будзе праходзіць у некалькіх школах на працягу бліжэйшага месяца. Школьнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй сталічнага клуба, даведацца шмат ногового пра футбол, а таксама весела і з карысцю правесці час у кампаніі нашага маскота і трэнераў Акадэміі.