Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ

07.09.2021

У перыяд з 10 па 18 верасня Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе вучэбна-трэніровачны збор, а таксама згуляе адборачны матч ЧС-2023 супраць каманды Кіпра. Гульня пройдзе 17 верасня ў Мінску.

Для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачным зборы галоўны трэнер зборнай Юры Іванавіч Малееў (таксама галоўны трэнер каманды «Дынама-БДУФК») выклікаў 11 футбалістак мінскага «Дынама».

У склад зборнай каманды атрымалі выклік: абаронцы Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч і Настасся Папова; паўабаронцы Настасся Ліннік, Віта Мікалаенка, Настасся Шлапакова, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк і Таццяна Маркушэўская; нападаючыя Карына Альховік і Дар'я Сцяжко. Акрамя таго, у працы з Нацыянальнай зборнай будуць задзейнічаны трэнеры нашай жаночай каманды - Руслан Камейша, Аляксандр Скакалін і доктар Вольга Уласава.

 

Таксама выклік у Нацыянальныя зборныя сваіх краін атрымалі шэраг футбалістак нашай жаночай каманды. Галкіпер Наталля Мунцяну адправіцца ў каманду Малдовы з 13 па 22 верасня для ўдзелу ў адборачных гульнях супраць зборных Італіі і Швейцарыі (даты матчаў - 17 і 21 верасня адпаведна).

У зборную Камеруна выкліканыя футбалісткі Вуланія Дабда Клаўдзія і Ндзана Фег Калет: дзяўчатам трэба будзе згуляць на «Aisha Buhari Invitational tournament» (футбольны турнір, арганізаваны федэрацыяй футбола Нігерыі для жаночых нацыянальных зборных Ганы, ПАР, Камеруна, Малі, Марока і Нігерыі). На гэтым жа турніры, але ў складзе Нацыянальнай каманды ПАР згуляе Лебаганг Рамалепе Эстэр. Матчы пройдуць у перыяд з 13 па 21 верасня.

 

Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог!