Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ: ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯЎ ФУТБАЛІСТАК ДЫНАМА

22.09.2021

Завяршыліся матчы жаночых зборных. Распавядаем аб выніках выступленняў дынамаўскіх футбалістак у нацыянальных камандах.

Жаночая нацыянальная зборная Беларусі ўпэўнена стартавала ў кваліфікацыі Чэмпіянату Свету ФІФА 2023 года з перамогі над зборная Кіпра з лікам 4:1. Пераможны матч дзяўчаты правялі 17 верасня на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне "Дынама". У стартавым складзе на гульню выйшлі Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч, Ганна Піліпенка, Настасся Ліннік, Карына Альховік і Настасся Шлапакова. Ганну на 69-ай хвіліне замяніла Вікторыя Валюк, Настасяя Шлапакова была заменена на 80-ай хвіліне матчу, а Таццяна Маркушэўскі з'явілася на полі на 83-ёй. Настасся Папова, Віта Мікалаенка і Дар'я Сцяжко засталіся на лаўцы запасных.  


Адзначым, што два галы ў гэтым матчы на рахунку нашых футбалістак - Настассі Шлапаковай і Ганны Піліпенка. Таксама па адной галявы перадачы аформілі Настасся Ліннік і Карына Альховік. Віншуем трэнерскі штаб і каманду з выніковым пачаткам! 


Жаночая каманда Малдовы правяла два матчы ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2023: супраць зборных Італіі і Швейцарыі. У першай сустрэчы, на жаль, футбалісткі саступілі з лікам 0:3, у другі - 0:6 Наш галкіпер і капітан малдаўскай зборнай Наталля Мунцяну адгуляла абедзве гульні.


Ну а зборная ПАР стала пераможцам афрыканскага турніру «Aisha Buhari Invitational tournament». У складзе паўднёваафрыканскай зборнай трафей заваявала наша Лебаганг Эстэр Рамалепе. Каманда Камеруна, у размяшчэнні якой знаходзіліся Ндзана Фег і Вуланія Дабда Клаўдыя не здолелі прабіцца на фінальны этап турніру.