Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"НАША БУДУЧЫНЯ - 2021". ВЫНІКІ ДЫНАМАЎСКІХ КАМАНД.

02.09.2021

На мінулым тыдні ў Мінску завяршыўся чарговы летні турнір "Наша будучыня-2021" сярод юнакоў 2007-2013 гадоў нараджэння. У ім прыняло ўдзел адразу 6 дынамаўскіх каманд (2008-2011 гадоў нараджэння), і сёння мы прапануем вынікі нашых выхаванцаў.

Футбалісты 2008 года нараджэння сталі бронзавымі прызёрамі турніру. Хлопцы пад кіраўніцтвам новага трэнера Руслана Азаронка правялі 3 матчы на ​​групавым этапе, у якіх атрымалі 3 перамогі. У паўфінале дынамаўцы, на жаль, саступілі аднагодкам з "Мінска" (0-2), але затым перагулялі "Днепр" у матчы за 3-яе месца і заваявалі заслужаныя ўзнагароды.

Індывідуальную ўзнагароду атрымаў Ігар Юрэвіч як найлепшы нападаючы турніру. 

А вось каманда #Динамо2009 узяла золата ў сваёй узроставай катэгорыі! Толькі адну паразу пацярпелі нашы футбалісты ў матчах і паказалі сябе на 100%. У фінальнай гульні выхаванцы Андрэя Дзятлава мінімальна перамаглі "Мінск-09" з лікам 1-0 і такім чынам сталі чэмпіёнамі турніру.

Індывідуальныя ўзнагароды:
- Апанасевіч Аляксей - найлепшы нападаючы
- Кароль Раман - найлепшы гулец турніру

Яшчэ аднымі пераможцамі турніру "Наша будучыня-2021" у сваёй узроставай катэгорыі сталі хлопцы з #Динамо2010!

Дынамаўскую акадэмію тут прадстаўлялі дзве каманды, адна з якіх узяла залатыя медалі, а другая здолела забяспечыць сабе бронзавыя.Футбалісты выдатна праявілі сябе на турніры і не пакінулі фактычна ніякіх шанцаў канкурэнтам.



Індывідуальныя ўзнагароды атрымалі адразу 4 дынамаўца:
- Рыжкоў Мікіта - найлепшы галкіпер
- Каняхін Арцём - найлепшы нападаючы
- Верэніка Уладзіслаў - найлепшы бамбардзір
- Бардачоў Глеб - найлепшы гулец


І нарэшце, самыя юныя ўдзельнікі з нашай школы на "Наша будучыня-2021" - каманды 2011 года нараджэння - сталі сярэбранымі і бронзавымі прызёрамі турніру!

Каманда Сяргея Гігевіча ўпэўнена дайшла да фіналу, дзе, на жаль, саступіла аднагодкам з "Мінска" па пенальці, а падапечныя Сяргея Маслоўскага здолелі атрымаць няпростую перамогу ў матчы за 3-яе месца і таксама атрымаць медалі спаборніцтваў.



Індывідуальныя ўзнагароды дасталіся двум дынамаўцам:
- Жук Фёдар - найлепшы галкіпер турніру
- Марозаў Андрэй - найлепшы нападаючы турніру



Мы віншуем каманды і трэнераў з выдатнымі вынікамі і жадаем ім ісці гэта жа паспяхова на працягу ўсяго сезону. Так трымаць!