МІКІТА НАВУМАЎ: 200 МАТЧАЎ Ц ВЫШЕЙШАЙ ЛІЗЕ
Матч 22 тура супраць "Энергетыка-БДУ" стаў юбілейным для нашага абаронцы Мікіты Навумава: 200-ы матч у вышэйшым дывізіёне беларускага чэмпіянату ўчора правёў наш капітан. 200 матчаў, 10 галоў і 9 галявых перадач - статыстыка Мікіты на сённяшні дзень.
- 107 матчаў за "Нафтан"
- 77 матчаў за "Віцебск"
- 16 матчаў за "Дынама-Мінск"
Мы віншуем Мікіту і жадаем яму далейшых перамог, а галоўнае - хутчэйшага вяртання на футбольнае поле (пасля ўчорашняй гульні футбалісту дыягнаставалі цягліцавае пашкоджанне). Здароўя нашаму гульцу!