IГAР ШЫТАЎ ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Па заканчэнні тэрміну дзеяння працоўнай дамовы абаронца Ігар Шытаў пакідае мінскае «Дынама».
Ігар стаў гульцом нашага клуба 17 ліпеня 2018 года, перайшоўшы з ФК «Астана». За гэты час ён прыняў удзел у 58-мі матчах клуба, забіў 2 галы і аддаў 6 галявых перадач.
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» выказвае падзяку футбалісту за супрацоўніцтва і жадае яму поспеху ў далейшым. Дзякуй, Ігар!