#ДНАМАШАХЦЁР - КВІТКІ УЖО Ў ПРОДАЖЫ
У пятніцу, 1 кастрычніка, мінскае «Дынама» згуляе найважнейшы хатні матч - мы прымаем дома салігорскі «Шахцёр».
Гульня «Дынама-Мінск» супраць «Шахцёра» многае вырашыць у турнірнай табліцы Вышэйшай Лігі, а таму мы чакаем кожнага ў гэты дзень на трыбунах. Матч супраць "гарнякоў" адбудзецца на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне «Дынама», пачатак у 19:30. Рады паведаміць, што квіткі ўжо даступныя па спасылцы.
Падтрымаем нашых хлопцаў, нас чакае вялікая бітва.
Матч дублёраў будзе згуляны ў чацвер (30 верасня) на полі ВТБ «Стайкі», пачатак - у 13:00.