#ДЫНАМАІСЛАЧ - КВІТКІ ЎЖО Ў ПРОДАЖЫ
У гэтую нядзелю, 19 верасня, мінскае "Дынама" згуляе важны хатні матч - нас чакае гульня супраць "Іслачы".
Прымаць "ваўкоў" бела-блакітныя будуць на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне "Дынама", пачатак сустрэчы ў 16:00. Рады паведаміць нашым заўзятарам, што квіткі ўжо даступныя па спасылцы.
Мы чакаем усіх і спадзяемся на вашу падтрымку перад адказным паядынкам. Засталося зусім няшмат часу да канца гэтага сезону.
Матч дублёраў будзе згуляны ў суботу (18 верасня) на полі ВТБ "Стайкі", пачатак - 13:00.