Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 21.04 (16:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2021» - 24 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT.

29.09.2021

Рэйтынг InStat

1. «Дынама-Мінск» - 255
2. БАТЭ - 254
3. «Шахцёр» - 244


Галявыя моманты

1. «Віцебск», БАТЭ - 11
2. «Дынама-Мінск», «Рух» - 10
3. «Шахцёр» - 8


Колькасць удараў па браме (у створ)

1. БАТЭ - 30 (17)
2. «Гомель» - 20 (5)
3. «Віцебск» - 19 (11)
4. «Дынама-Мінск» - 18 (12)


Валоданне мячом

1. «Гомель» - 66%
2. «Дынама-Мінск», «Шахцёр» - 55%
3. «Рух», «Іслач» - 53%


Колькасць дакладных перадач (адсотак дакладнасці)

1. «Гомель» - 711 (85%)
2. «Дынама-Мінск» - 642 (87%)
3. «Слуцк» - 580 (83%)


Колькасць дакладных вострых перадач

1. «Дынама-Мінск», «Шахцёр» - 7
2. «Віцебск» - 6
3. БАТЭ - 5


Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)

1. «Іслач» - 57% (157)
2. БАТЭ - 56% (176)
3. «Шахцёр» - 54% (170), «Гомель» - 54% (171)
4. «Дынама-Мінск» - 50% (112)


Колькасць удалых абводак

1. «Іслач» - 25
2. «РЦАР-БДУ», ​​«Рух», «Мінск» - 20
3. «Слуцк», «Смаргонь» - 17
4. «Дынама-Мінск» - 13