Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДЗІНЫ КВІТОК НА ХАТНІЯ МАТЧЫ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

06.09.2021

Набывайце адзіны квіток на хатнія гульні мінскага «Дынама»!

Сябры, да канца футбольнага сезону-2021 застаецца зусім няшмат часу. У нашага клуба наперадзе ўсяго тры хатнія матчы, і напярэдадні фінішнай прамой мы падрыхтавалі выдатную прапанову для заўзятараў - адзіны квіток на ўсе будучыя сустрэчы каманды, якія пройдуць на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне «Дынама». Распавядаем, як жа гэта працуе.

Вы атрымаеце магчымаць набыць адзіны квіток на тры гульні па кошце дзвух. Па гэтаму кыітку вы здолееце патрапіць на ўсе заключныя хатнія матчы «Дынама-Мінск» гэтага сезону: з «Іслаччу», салігорскім «Шахцёрам» і гродзенскім «Нёманам» (звяртаем вашу ўвагу, што яго абавязкова трэба захаваць на ўсе дадзеныя гульні).

Дарэчы, атрымаць такі квіток магчыма і на нашы месцы падвышанай камфортнасці: набываючы адзіны квіток у VIP-ложу стадыёна вы таксама атрымаеце пропуск на тры гульні па кошце дзвух і зможаце падтрымаць каманду на выдатных месцах і ў выдатнай атмасферы.

Продаж адзіных квіткоў будзе адкрыта да дня гульні з «Іслаччу» ўключна (да 19 верасня 2021 года). Набыць іх можна на сайце і ў касах Ticketpro, а таксама ў касах стадыёна ў дзень гульняў (адзначым, што функцыя набыцця асобных квіткоў на кожны матч таксама будзе даступная для гледачоў: квіткі на матч супраць «Іслачы» і «Шахцёра» ўжо ў продажы) .

Чакаем вас на матчах, сябры. Падыдзем да завяршэння сезона ў адзіным парыве!