Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДБЫЛОСЯ АДКРЫЦЦЁ СТАДЫЁНА "ДЫНАМА-ЮНІ"

03.09.2021

Сёння, 3 верасня, адбылося доўгачаканае адкрыццё стадыёна «Дынама-Юні».

3 поля, 8 распраналень, 5200 месцаў для гледачоў, інтэрнат Акадэміі футбола - гэта далёка не поўны спіс інфраструктуры новага стадыёна.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў кіраўнік дзяржавы. Менавіта ён уручыў сімвалічны ключ ад стадыёна генеральнаму дырэктару клуба Андрэю Толмачу. Аляксандр Лукашэнка даў наказ юным футбалістам, пажадаў ім моцнага здароўя і поспехаў.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што чакае ў гэтым годзе ад «Дынама-Мінск» медалёў чэмпіянату краіны: «У гэтым годзе трэцяе месца прымальна, ніжэй - нельга. А ў будучым годзе вы павінны быць чэмпіёнамі. Вы павінны страсянуць увесь футбол», і заклікаў клуб стаць адназначным лідэрам: «Я хачу, каб вы былі першымі. Для таго, каб вы, як паравоз, пацягнулі за сабой гэтыя футбольныя вагоны».

Мерапрыемства працягнулася сустрэчай з футбалістамі асноўнага складу і ветэранамі клуба.

На цырымоніі прысутнічалі дублюючая і жаночая каманды, а таксама выхаванцы Акадэміі ўсіх узростаў і трэнерскі штаб.

Далей адбылася нарада аб развіцці спорту ў краіне.

На стадыёне «Дынама-Юні» праходзяць трэніроўкі выхаванцаў Акадэміі, трэніроўкі і матчы жаночай і дублюючай каманд. У бліжэйшы час мы будзем рады бачыць заўзятараў на трыбунах новага стадыёна.