Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 21.04 (16:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДБОР Ў АКАДЭМІЮ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

15.09.2021

Сябры, мы нагадваем аб восеньскім адборы ў акадэмію мінскага «Дынама»!

Традыцыйныя адборачныя заняткі юных хлопцаў у найлепшую футбольную школу Беларусі працягваюцца. На працягу месяца кожную суботу, а таксама ў першую суботу кастрычніка на стадыёне «Дынама-Юні» трэнерскі склад нашай акадэміі будзе праводзіць заняткі і праглядаць юных футбалістаў ад 5 да 8 гадоў.

18, 25 верасня і 2 кастрычніка мы чакаем вас па адрасе вуліца Вышалескага - 4а. Адбор будзе праходзіць сярод дзетак 2013-2016 гадоў нараджэння. Пры сабе неабходна мець спартыўную форму. Збор - у 9:30, пачатак - у 10:00.

 

Куратар малодшых узростаў - Іван Рыгоравіч Гарбар, нумар тэлефона: +375-29-872-4824.

Тэлефоны трэнераў для кантактнай інфармацыі:

2013 год нараджэння: Аляксандр Вячаслававіч Мурашоў +375-25-502-4068; Лук'яненка Уладзімір Мікалаевіч +375-29-353-7323.
2014 год нараджэння: Дзмітры Аляксандравіч Коўб +375-29-869-6650; Гарбар Іван Рыгоравіч 8-029-872-4824.
2015 год нараджэння: Аляксандр Мікалаевіч Сабалеўскі, +375-29-678-0050; Станіслаў Андрэевіч Шыраеў, 8-025-958-1478.
2016 год нараджэння: Сяргей Паўлавіч Маслоўскі +375-29-699-5539; Клішэвіч Ягор Андрэевіч +375-29-149-7734.

Таксама адбор хлопцаў 2013-2016 гадоў нараджэння будзе праходзіць у філіяле акадэміі «Дынама-Мінск» у мікрараёне «Новая Баравая», які знаходзіцца па адрасе в. Копішча, вуліца Авіяцыйная - 2 (сярэдняя школа №1). Збор - у 12.30, пачатак адбору - у 13:00.

Куратар філіяла - Дзмітры Аляксандравіч Пархачаў +375-29-602-7727.

Да сустрэчы!

Теги: Школа